Iмпрэза “Песня помніць…”, прысвечаная фальклору ў творчасці беларускіх паэтэс другой паловы ХХ ст

Заўтра, 30 кастрычніка 2012 года а 18-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца імпрэза “Песня помніць…”, прысвечаная фальклору ў творчасці беларускіх паэтэс другой паловы ХХ стагоддзя.

У праграме мерапрыемства - выступленні паэтэс Антаніны Хатэнкі, Галіны Каржанеўскай, Ніны Шкляравай, а таксама самабытныя спевы этнагурта “Сёмуха”.

Вечарына ладзіцца ў экспазіцыйнай зале, дзе прадстаўлена літаратурна-дакументальная выстава “Апякункі паэтычных нябёсаў” (Жыццёвы і творчы шлях беларускіх паэтэс).

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13, Траецкае прадмесце).Кантактныя тэлефоны: (017) 334-56-21, 334-86-22.

Уваход вольны
рэтра
  • ahener

Школа народных, сярэднявечных ды ірландскіх танцаў абвяшчае набор!!!

Школа народных, сярэднявечных ды ірландскіх танцаў абвяшчае набор!!!

Тэмы заняткаў:

- Традыцыйныя ірландскія, брэтонскія танцы;
- Традыцыйныя танцы Беларусі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Швецыі;
- Танцы Сярэднявечча і Рэнесанса;
- Усходняя пластыка

Школа існуе з 2003 года.
Выкладчыкі Школы - дасведчаныя педагогі, якія ўжо больш за 10 год займаюцца гэтай справай. Адукацыю атрымлівалі (і працягваюць зараз) на майстар-класах у Вроцлаве, Рызе, Генце (Бельгія), Піцеры, Маскве, таксама вучыліся ў А.Лася, Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, гурта Ветах. Былі арганізатарамі і ўдзельнікамі розных гуртоў у Беларусі (Майстат, Яварына, Гістрыен, Глорыя, Басданс). Зараз працуюць з Шальмоўскім Тэатрам ДыГрыза.
Вынікам працы стаў выпуск дзвух DVD-школ па традыцыйнах танцах Беларусі.

Агульны сход – 4 верасьня, а 20.00.
Наш адрас: вул.Азізава, 6. Гэта каля Кіеўскага сквера, кінатэатра “Кіеў”, вул. Арлоўскай

Да сустрэчы!!!

Больш інфармацыі тутака:
http://vk.com/club5765542

Любыя пытанні задавайце па тэлефону:
+375295650979

02.02.2012! Концерт группы ART CEILIDH в Китайском Летчике!


2 ФЕВРАЛЯ 2012 (02.02.2012)!

Дорогие друзья и друзья друзей!

Приглашаем вас на сольный концерт группы ART CEILIDH!!!

Группа давно снискала себе славу одной из самых ярких и позитивных на российской фолк-рок сцене.

Бьющие через край жизнелюбие и драйв, искрящийся юмор при несомненном профессионализме музыкантов. Терпкое сочетание этнических духовых, аккордеона и крепкой ритм-секции. Всё вместе это и есть коктейль под названием Art Ceilidh (Арт Кейли), созданный по рецепту Михаила Смирнова (вокал, аккордеон) и Сергея Клевенского (волынка, вислы, кларнет). 

ВИДЕО живого выступления группы ART CEILIDH
http://www.youtube.com/watch?v=ZzTdeKJlDEQ

НАЧАЛО КОНЦЕРТА: 21:30

ЦЕНА БИЛЕТА: 300руб

МЕСТО ПРОВЕДЕНИЯ:
КЛУБ КИТАЙСКИЙ ЛЁТЧИК ДЖАО ДА
м. "Китай-город" Лубянский проезд, дом 25

ТЕЛЕФОН
(495) 623 28 96
(495) 624 56 11

Сайт группы: http://artceilidh.ru/
Концерт 02.02.2012 в vkontakte: http://vkontakte.ru/club32920923

(no subject)

GUDА прадставіла архаiчны вобраз русалкі ў кліпе «За горэю крэмянэю»

У Беларусi распавядалі аб русалках часьцей як аб маладых прыгожых дзяўчатах, аголеных або апранутых у белае адзеньне, якія з'яўляліся вясною і ў часе красаваньня жыта. Русалкі -- ня толькі ахоўніцы збажыны, якімі палохалі дзяцей, каб тыя не хадзілі таптаць жыта, але і ўвасабленьне самога поля, яго жыцьцевай сілы. Калі зжыналі жытняе поле, паміраў і яго дух. Паміраў, каб на новае лета нарадзіцца ізноў.
Незвычайна прыгожае і старажытнае міфалагічнае ўяўленьне легла ў аснову кліпа.

Усе ролі выканалі сьпявачкі гурта GUDA.
Рэжысер-пастаноўшчык -- Палiна Пастушэнка.
Аператар -- Дзьмітрый Важнік.
Мантаж -- С. Воўк, А. Юзьвенка, Дзьм. Важнік.
Аранжыроўка народнай песьні "За горэю крэмянэю" -- Сяргей Воўк. Вакал -- GUDA.
Ігар Сацэвіч -- бас-гітара, Аляксандр Сапега -- бубны,
Сяргей Воўк -- клявішныя, праграмаваньне, бэк-вакал, Аляксандр Акульчык -- гітара.
рэтра
  • ahener

Творчая сустрэча з прэзентацыяй дыска "Варган"

Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза (www.medievalbelarus.org) запрашае на творчую сустрэчу з музыкам, акторам, педагогам, дырэктарам Тэатра і проста добрым чалавекам –
Аляксеем «Бекарам» Бурносенка.

На сустрэчы пройдзе прэзентацыя яго першага сольнага альбома «Варган»!

719.74 КБ

Вас чакае міні-выстава, прысвечаная гэтаму цікаваму інструменту, аповяд пра віды дрымбаў (варганаў), дэманстрацыя ігры і калекцыі варганаў, магчымасць набыць гэты інструмент, а таксама віктарына па тэме варгана.

Аўторак 15 лістапада а 19.00

вул.Азізава, 6, 3 паверх, актовая заля
Уваход вольны

Пытанні можна задаваць па тэл. +37529 6850374 +37529 5076263
рэтра
  • ahener

Школа народных, сярэднявечных танцаў і агневага мастацтва абвяшчае набор!!!

Тэмы заняткаў:

- Традыцыйныя ірландскія танцы;
- Традыцыйныя танцы Беларусі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Швецыі;
- Танцы Сярэднявечча і Рэнесанса;
- Агневае мастацтва (фаер-шоу);
- Акторскае майстэрства;
- Пластыка.

Агульны сход - 6 верасьня, а 19.00.
Наш адрас: вул.Азізава, 6, актавая заля на 3 паверсе. Гэта каля Кіеўскага сквера, кінатэатра “Кіеў”, вул. Арлоўскай

Да сустрэчы!!!


Больш інфармацыі тутака:
http://medievalbelarus.org/bel/?page=mf&p=school
http://vkontakte.ru/club5765542
http://vkontakte.ru/club12393117

Любыя пытанні задавайце па тэлефонах: +37529 5076263 Аляксей, +37529 6850374 Ганна
Ці пішыце на мыла: fireshow@tut.by
рэтра
  • ahener

X Юбілейны “Дударскі фэст-2011”

Юбілейны “Дударскі фэст-2011” адметны прыездам трох замежных зорак сярэднявечнай і фальклорнай музыкі – гуртоў Fidelius (Германія), Hedningarna (Швецыя) і Open Folk (Польшча).

Праграма фэста:

12 траўня

19.00 - Канцэрт у Палацы ветэранаў (вул.Я.Купалы, 21): Essa (Беларусь), Стары Ольса (Беларусь), Litvintroll (Беларусь).
На канцэрце будуць прысутнічаць спецыяльна запрошаныя госьці - удзельнікі гурта Hedningarna.

Квіткі: 20 000 – 30 000

13 траўня

19.00 - Сольны канцэрт Hedningarna (Швецыя) у Палацы ветэранаў (вул.Я.Купалы, 21).

Квіткі: 25 000 – 40 000

14 траўня

Канферэнцыя “Захаванне дударскай традыцыі на Усходзе Еўропы” (Хутар "Шаўловічы", Валожынскі раён). У праграме афіцыйная частка з дакладамі даследчыкаў, неафіцыйная частка – сумесны нямецка-шведска-беларускі джэм-сэйшн.

Абмежаваны доступ па папярэдняй замове праз e-mail: zsasnouski@tut.by

15 траўня

12.00 - Канцэрт у музейным комплексе "Дудуткі": Fidelius (Германія), Стары Ольса (Беларусь)

18.00 - Апошні канцэрт у клубе Рэактар! (вул В.Харужэй, 29): Fidelius (Германія), Стары Ольса (Беларусь), Кашлаты Вох (Беларусь), Testamentum terrae (Беларусь). Спецыяльныя госць - Open Folk (Польшча).

Квіткі: 20 000 – 40 000

Кропкі продажу квіткоў: Пераход Коласа, Гум, клуб Рэактар, Палац Ветэранаў, Iron Dream і інш.
Даведкі: 29 6490888.

Hedningarna

Collapse )

Гурт заснаваны ў Швецыі ў 1987 годзе. Hedningarna часткова шведскі, часткова фінскі фольк-гурт, які грае сумесь электроннай і рок музыкі з элементамі старадаўняй скандынаўскай народнай музыкі.

Fidelius

Collapse )

Нямецкі гурт складаецца з трох чалавек, якія з дапамогай старых музычных інструментах (дудэльзакаў, шалмеяў, фідэляў, барабанаў, цыстраў) граюць старадаўнюю нямецкую музыку. Музыкі шукаюць забытыя песні ў бібліятэках і потым прапануюць іх публіцы. Фідэліусы працуюць над перакладамі старых песен нямецкіх сорбаў (мова якіх, дарэчы, падобна на беларускую).

Open Folk

Collapse )

Гурт сярэднявечнай еўрапейскай і фолькавай музыкі. Быў заснаваны ў 1987 годзе ў Польшчы. У рэпертуары – свецкая, танцавальная і рэлігійная музыка Сярэднявечча, Рэнесанса і Барока, а таксама традыцыйны еўрапейскі фальклор. Выкарыстоўвае старадаўнія інструменты розных краін свету: флейты, дуды, фідэлі, віолы да гамба, кельцкія арфы, клавесін, лютні, перкусіі.

Спонсары фэста 2011

Амбасада Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь


Польскі інстытут у Мінску


Сярэднявечны тэатр "Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза"


Канцэрн "БЕЛПІ"



Аргкамітэт фэста - кантакты

Зміцер Сасноўскі (прадзюсар)
+375 29 66-36-879
+375 29 258-92-83
zsasnouski@tut.by

Агенства BMA-group (арганізацыйная падтрымка)
+ 375 29 766-24-25
w1979@tut.by

Аня Несцерава (арганізацыйная і інтэрнэт-падтрымка)
+375 29 685-03-74
Ahene@yandex.ru

Collapse )
Просто я

Всем минчанам, кто хочет научиться игре на блокфлейте, гуслях и ирландском tin wistle!

Мой кружок средневековой и народной музыки, после долгого перерыва, наконец-то снова начинает работу! Думаю, уже с грядущего четверга начнутся занятия.
Напоминаю: если вы хотите научиться играть фольклорные и средневековые мелодии на блокфлейте, а так же освоить гусли и ирландский tin whistle и, возможно, создать свой коллектив с единомышленниками, пишите - o.lesionok@mail.ru или звоните - +375295072423 (mts), +375291992423 (velcom).
Занятия проходят на базе ЦВР "Маяк". Переулок Полевой 2а. Следующая остановка после Червенского рынка, если ехать от Вокзала.

Возрастные рамки - от 13 до 25 лет. Но, иногда могу сделать исключение. :)

Расписание занятий:
Вторник: 17:00-18:35 - 1-я группа, 18:45-21:20 - 2-я группа.
Четверг: 18:00 - 19:45 - 1-я группа, 19:45-21:20 - 2-я группа.